21 февраля 2025 года

Інтэлектуальная гульня з вучнямі каледжа «Гаворым па-беларуску»
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень асаблівы для кожнага чалавека, для кожнага народа. Дзякуючы роднай мове мы пазнаём жыццё, навакольны свет, вывучаем гісторыю, зазіраем у будучыню. 
Беларуская мова чаруе, вабіць сваёй прыгажосцю, мілагучнасцю і непаўторнасцю. Няма нічога лепшага за мову, якая завецца роднай. Для іх былі прапанаваны конкурсы: “Загадкі з роднай хаткі”(размінка), “Перакладчыкі”, “Крылатая паштоўка”, “Словаведы”, “Знаўцы беларускага фальклору”.  Гульня праходзіла ў вострай і напружанай барацьбе. Пытанні былі дастаткова складаныя, але каманды ўдзельнікаў працавалі вельмі дружна і актыўна.
Хацелася б, каб наша слова жыло шмат стагоддзяў, радавала сваёй мілагучнасцю і прыгажосцю новыя пакаленні. Ведайце, што найлепшы ваш твар, вопратка ваша, душа ваша — родная мова.